 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Цемната і слата, Вецер б'ецца ў вакно, Як бы нанач у хату Ён просіцца, Як бы стужай яму Надаела даўно Ў чыстым полі бязвольна Разносіцца. Я ў хаце адзін І мінуты лічу, Ці ўжо скора ноч гэтая Скончыцца? Адзіноцтва ж, як здань, Мігаціць уваччу, Ля пасьцелі вужакаю Корчыцца!
1913
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|