 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Чырванеўся усход‚ Край гарэў ў барацьбе‚ Люд няшчасны крывавіўся‚ гінуў. Ледзь шаснаццаты год Прамінуў у Цябе‚ Пакідала ты родну Айчыну. Навакола кусты‚ Луг‚ загоны і сад‚ Дарагія ўспаміны аб клёнах... І заплакала Ты Ды пайшла ля прысад З болем сэрца ад крыўды праклёнаў. Зімшэлася золь. Сумна ўдалеч глядзіш: Як сустрэнуць чужацкія людзі? Але ў думках скрозь боль Эс-Бэ-Эмаўскі крыж Упрыгожваў дзявочыя грудзі. І ўсьміхнулася Ты‚ Прашаптала «бывай» Ды махнула рукою скрозь сьлёзы На бор цёмны‚ густы‚ На палеткі‚ ручай‚ На садок‚ на таполі‚ бярозы. Дарагая‚ ня плач! На лёс не наракай! Прыйдзе час і скрыжуе дарогі. З дымам зьнікне палач‚ І мы вернемся ў Край На змагарным шляху перамогі.
Кліўленд - ЗША, 27 верасьня 1959 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|