РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Эпіграмы
Ён і работнік грамадзянскі,
Мужыцкі пан і служка панскі,
I антыквар, і археоляг,
I бібліёляг, і філёляг,
I быў бы слаўным ён зусім,
Каб быў чым-колечы адным.
 
*

То беларус, то палячок,
А чым папраўдзе – не згадаць.
Паслухай, гладкі панічок:
Пашто так скурай гандляваць?
 
*

Ў кавярні водзіць рэй і лад.
Бывач яе заўсёдны, шчыры,
Сатыры піша там на ўсіх,
А сам – сьмяшнейшы ад сатыры.
 
*

Варшаўскіх брукаў марны франт,
Пусты на словах, хлюст, педант,
На дзеле – невук, дылетант,
А як паэта – ў прэйскурант
Гадзісься толькі, мой ты франт.
 
1913
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.