Ул. Станкевічанцы
Гэй ты, дзяўчына, кветка-лілея, Вольная птушка сумнай зямліцы! Сееш ты сьлёзы, думак уроду, Сьлёзы-брыльянты яснай крыніцы. Буйнай расіцай сыплюцца, льюцца, Ніву багацяць... а што за жніва?! Крыўда іх топча, гора марозіць, Ведзьма-насьмешка п\'е іх лапчыва. Суд негадзівы жаласьць-гадзюка Судзіць над шчырай сьлёзаў малітвай, – Розум бязбожны над сэрцам сьлёзаў Поўніць чын ката точанай брытвай. Зорка, што бітвы й згоды варожыць Зь неба нямога гэтаму сьвету, Толькі яна йшчэ іх не пакрыўдзіць, Сьлёзы атуліць у промень прывету. Ды што планеты гэтай аковы Скінуў і воляй вечнай маяча, Дух такі вольны вольнага духа Пойме і так жа ўкрадкам заплача.
1914
|
|