РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Крыўда
Зьядае крыўда нас ад векаў,
Няма ні праўды, ні парадку,
Стаў чалавек зьвер чалавеку,
Труюць адзін аднога звадкай.
 
Разьвёўся злосьці зьмей паганы,
На брата брата падбівае;
Расой чырвонаю паляны
Блішчаць, як тая кроў жывая.
 
Снуюцца людзі, як жывёла,
У ёрмы шыі нагібаюць,
А цьма – і тут, і там, наўкола,
Астатні дух трутні выймаюць.
 
Не ўскалыхне жыцьця віхура,
Не завагніць сьвятла над цьмою,
Усё маўчыць, як ноч, панура,
Як пушча дзікая зімою.
 
Ані канца таму пракляцьцю,
Ані яснотаў тых пачатку...
Калі ж ты, Бацькаўшчына-маці,
Устанеш к новаму парадку?!.
 
1914
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.