Што, каб душу адчыніць шчыра, дарэшты, наросьцеж, хай словы спалошчуць зь яе намулелыя дні, ночаў сатлелыя зьвеньні, сьцені сноў, што ні збыць іх, ні сьніць. Хай бы імкнула яна, праўда, па вогкіх завулках, па ходзішчах мулкіх, дзе ходзіць, зблукаўшы, вясна, кратала стрэчныя сэрцы, што верыць мо і умелі б, калі б не мана. Толькі людская сям’я сыдзе з дарогі ёй... Неяк нават ня ўзьнімуцца вейкі з праўдаю погляды сьцяць. Ці не таму мо паэты сьвету праўды ня кажуць, як я?
1950–1952
|
|