Праробленае ўсё... Я маю крыху часу. Хоць гэта й дзіўна – часу для сябе. Пакуль сутоньне сіню дню пагасіць, суцішуся й сягну ў душу як найглыбей. А мо пайсьці глядзець, як сонца сеці топіць над шэрым плёсам хмар, плысьці зь людзьмі ў туман? Навошта? Гоман, рух, і вуліцы, й натоўпы, – усё ўва мне. Іх жаль ці радасьць – я сама. Я ведаю усё, што не заўсёды й сьніцца, што ўсьцяж жане людзей аднекуль ці кудысь. Дзіўлюся я сама, ці ёсьць яшчэ крыніца, зь якое б я ня чэрпала вады? I часам, як цяпер, кажу я проста: досыць, што можа мне жыцьцё пад ногі йшчэ паслаць? Ды дзень міне, і зноў імкну я ў золь і восень шукаць крыніц, зь якіх вады я не піла.
1950–1952
|
|