РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Плач
Дзень згас... і чорная паводка
па шыю места заліла.
Плыве віць нанач гнёзды горад
пад бункеры, на змрочны пляц.
Ніхто ня дбае, што над тынам
муроў ня ўспыхнуў маладзік.
Ад дзён, калі глядзелі ў сіню, –
мінула вечнасьць,
                                      не гады.
І толькі сполахі агнішчаў,
што ноч распальваць пачала,
патрапяць раззваніць у цішы
чыйсь нечакана шчыры плач.
 
1944–1952
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.