РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Малачай
У вокнах шыб няма.
Даўно няма і даху.
Асколкамі пакрышаны фасад.
Абапал – хай і май,
а дыхаецца пахам
гарэліны,
                    няўцям, што дзесь – краса,
што дзесь цяпер цьвіце
ліловы бэз пад хатай
і чыста вымыты буйной жарствой парог...
Парог?
              Няма...
гусьцей затое латы
ды чырваняй гарыць сьцяны разьбіты рог...
А на рагу – гульня:
зьбіраючы аскепкі
пакрышанага шкла, каменьчыкі, вуглі,
малыя, што па нас
жыцьцё мо лепей зьлепяць, –
дзятва будуе дом, які не спапяліць.
Спрачаюцца... крычаць,
і плешчуць у далоні,
і сьмехам саграюць астыглыя муры, –
зялёны малачай,
што, выраслы ў сутоньні,
калісь вяснова ў сонцы загарыць!
 
1944–1952
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.