РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зіма

Вароты скрыпяць,
Марозы чуваць...
#Беларуская народная песьня

 
Расплецены снапы...
Праз шчыліны ў шчыце
крамнёваю стралой у ток цаляе сонца.
Мяцеліцай над ім мякінны пыл мяце,
із цоканьнем цапы салому тнуць і комчаць...
 
Так хочацца туды! Хусьціньне цішыні
вісіць над галавой дзяціннай нізка, нізка.
Адно ўвесь дзень: вакно, скуль тне паціху стынь
і згорклая гаворкая калыска.
 
Прахухала было, узьлезшы на услон,
у папарці зыркой прамерзлых шыб палонку.
Зайгралі сонца, сьнег, застыглы ў срэбры клён...
Ды ўсьлед занёс мароз усё лістоўем звонкім...
 
Ніжэй, ніжэй, ніжэй хінецца на брыжы
рукаўцаў твар...
                                  I ўжо – яна ня тут, а дзесьці...
Зноў звончаць ручаі... Аджытае ж ляжыць
пярэвяслам расплеценым ля весьніц.
 
1954–1955
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.