РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ахвяры
Канала
пад нудным сьнегам
ліхтарні намоклай, млоснай,
яна, залатая кунега
йшчэ ўчора,
канала восень,
цягнула бязьлістыя рукі
у сьцень, размываны імглою,
шукала лістоў – адхукаць
каб матчынаю тугою.
Але адляцелі дзеці,
ляглі, дзе засьпела доля:
на ходзішчы,
ў шэрай шчэці
ламанага ветрам гольля,
парваныя на рызманьне,
расьпятыя на каменьні,
а ўсё – для пустога зману,
асеньняга зьзяньня жмені.
Мы гэтак іх судзім, людзі,
лісты ж... нат пад нашым ботам
мо радасьць нялюдскую студзяць
адзінага ў неба ўзьлёту.
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.