РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Алесь Змагар
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З-за крат
З турмы савецкае із карцарнай каморы
Ірвуся думкамі да мілых‚ дарагіх;
Ўжо колькі месяцаў крывавіць сэрца гора;
Ні вестак‚ ні лістоў ня маю я ад іх.
 
Зірну ў вакно: праз краты бачу хмары;
Нясуцца ў вышыне няведама куды;
І цяжар роспачы прасочваецца ў мары‚
Ды душу раніць горыччу жуды...
 
І раптам ластаўка прысела на ўскрай кратаў‚
Зашчабятала штось ды зьнікла‚ нібы сон.
- Ляці ты‚ ластаўка‚ ляці да роднай хаты‚
Скажы‚ што сын іх трапіў у палон...
 
Слуцкі астрог, 1921
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.