РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зорка
Сутань
хустку ўскінула на места.
Хустка вогкая,
намоклае й каменьне:
ўдзень паплаквалі, пацягваючы, хмары,
да муроў прыпаўшы цяжкімі грудзіма.
На зьмярканьні
сьціхлі ўсё ж, пусьцілі
пакрысе іх восеньскія жалі.
На бруку распластаваюць рукі,
учарнелыя ад старасьці ды стыні.
Вочы лужынаў
заплюшчаны нашчыльна,
адчыніць –
адчыняць хіба сонцу.
Ды ўзьняла адна ўгару
зьнянацку вейкі,
у прадонь зірнула...
                                          і ўляцела
ёй у вока срэбная пылінка,
сіні
зоркі нейкае
аскепак.
Гэткі сіні,
гэткі найсінейшы,
ажно брук навокал – стаўся небам,
і ўзяліся дугі чыркаць ногі,
каб не растаптаць драбочак сіні,
хай драбніцаю для іх –
стаптаць, скамечыць
і канаць пакінуць
цела брата.
 
1963
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.