РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Выраі
А вясны –
                      ўсё няма і няма.
Увушшу звоняць белыя пчолы,
быццам
                  ім
сакавік пераймаць,
а ня лозам
у мокрых пастолах.
У мурох, праўда, дзе і жаўцець
гэткім
зьлітым вясновым гудам?
Мне тут
неба шматок найчасьцей
на ўсе жалі бывае астудай.
Ды мінуў сакавік безь яго,
адкаціўся яечкам чырвоным
дзень вялікі...
                              Фальшывіць фагот
ветру
зноўку на прываконьні.
Стогне сівер,
не-не, а пагляд
скасавурыць усё-ткі ў далечы...
Ці ня вырай мінуў далягляд,
мчыць,
узьняўшы вясну на плечы?
Мкні ж суладна,
ускіды крыл
ашчаджай,
                        першы госьць пярэсты:
ў сэрцы ўбіўся,
як боль,
сьнежны пыл,
не разьбі ж нам
вясну
над местам!
 
1964
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.