Сівыя пчолы, сівыя птушкі, сівыя людзі, я заблудзіў, бадзяга, у ваш лес, дзе дацьвітае пяціпалы бэз, каб вашу мудрасьць, як раку, прыгубіць. Сівыя людзі, сівыя птушкі, сівыя пчолы, па вашых пожнях сьцелецца смуга, у вашым небе выраяў туга – там чутны голас маёй птушкі кволай. Сівыя людзі, сівыя пчолы, сівыя птушкі, прыйду да вас аднойчы назаўжды, прыйду празь сьнег, сьпякоту і дажджы, віном зь сьлязою прошласьць памянуўшы.
|
|