...ды слова не прагняві, Бо слова належыць Духу, Кіньце слова гайні – I паляціць пацяруха. Змоўчыць абражаны Дух, Новае слова народзіць, Спыніць натоўпу рух, Каб гаварыць аб народзе. Зноў прыляціць гайня, Выйдзе зь яе плюгавы. «Дух – гэта, людзі, Я!» – Скажа, а сам з рагамі. Людзі разявяць рот – Як жа ж, такія словы: «З намі – увесь народ! Шлях – да адзінай мовы!» Людзі закрыюць рот, Кожны сябе спытае: «Гэта ж і я – народ – Лёс такі прычакаю?» Людзі закрыюць рот, Людзі апусьцяць вочы... Вось табе і народ, Думаць прывыкнуў моўчкі. З думай такой і вы: Выжыве Дух-заступнік, Знойдзе для нас правы, Зьнішчыць пасад наш кутні... Выжыве – гэна так! Знойдзе... I вам на тацы Медны падасьць пятак: «Вось вам на хлеб, засранцы!»
|
|