 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У падвале пад мокрым скляпеньнем Арыштант галаву ўдол схіліў; Па твары разьбягліся сьцені; Ледзь-ледзь вуснамі ён шавяліў: - І за што столькі цяжкае мукі Мне ў юнацкія годы цярпець? Як балюча мне зносіць разлуку! З дня на дзень узірацца на сьмерць! О‚ мой Божа магутныя сілы‚ Дай яшчэ колькі дзён мне пажыць! Перад тым як зыйду я ў магілу‚ Дай паслухаць як пушча шуміць! Дай пабачыць садок каля хаткі‚ Пачуць голас сясьцёр і братоў‚ Прытуліцца да роднае маткі‚ Рукі сьціснуць сябровак‚ сяброў!.. І ўзьняў галаву ў задуменьні - Неба скрылік маркоціў вакно; Раптам ясныя косы праменьняў Зазірнулі ў вастрог на радно. Любы тата! Харошы‚ мой мілы! Каб ты ведаў‚ як цяжка мне тут‚ Ты устаў-бы з сырое магілы‚ Мяне вырваў-бы з гэтых пакут. І няўжо ты ня чуеш‚ ня бачыш‚ Як нязломна стаю ў барацьбе; Не пачуць ім ні енкаў‚ ні плачу... Я - твой сын... Я іду да цябе. Усё цішэй словы з вуснаў зьляталі: - Родны тата‚ хадзі ка мне ў кут! Маё сэрца цябе прычакала... Не баюся ніякіх пакут...
Слуцкі астрог, 1921 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|