 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
З-за сьцен высокіх сумна выглядае Аблуплены цагельны шэры дом; Ні сьпеў‚ ні сьмех з-за крат ня вылятае - Усё агорнута сьмяротным сном. Схіліўся вечар на гаі‚ палеткі; Над домам плямы чорныя ляглі; Галоўкамі ківалі сонна кветкі‚ Й здавалася‚ кудысьці ўдаль паўзьлі. Раптоўна енк пачуўся за сьцяною; Балючы стогн запоўніў ўвесь харом. І сьціхла ўсё. І цяжкім сном‚ журбою Чарнеў з-за сьцен цагельны шэры дом.
Ціхарэцкая - Каўказ, 23 чэрвеня 1924 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|