Ніхто ня мае права жыць з Паэтам, кахаць, пакутаваць і раўнаваць яго, ня тыя дні, калі б ён дбаў пра гэта, ня той напой, які б ён піў нагбом. Ніхто ня мае права мець Паэта, рабіць яго паяцам пры двары, таму што гэта... ды таму, што гэта – народа і паэзіі падрыў. Ніхто ня мае права біць Паэта, ён нават сам ня вольны над сабой, магчыма, ён адзіны на паўсьвета, а вы за ім нібыта за гарой. Паэт ня мае права быць паэтам цнатлівае і чыстае красы, калі ў айчыне загніваюць рэкі і засыхаюць на вачох лясы.
|
|