 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мае згрызоты зьбіваюцца ў клубкі як вужакі і я – уладар гэнага паганага кодлішча – бы цмок па адной вышмыргваю вужак з клубка і адпускаю да людзей а тыя не зважаючы на бяскрыўдныя жоўтыя вушкі прымаюць іх за гадзюк а мяне за сапраўднага цмока і ў гэты час я сапраўды пачуваюся цмокам такой надчалавечай істотай бо я пад панцырам бо я страшны і толькі самая звычайная бестурботная раніца сонцам і сьвятлом змывае зь мяне гадаў бруд і я бягу і шукаю людзей і тлумачу што вужакі добрыя і разумныя істоткі і што яны не вінаватыя ў сваім падабенстве на гадзюк што іх можна пазнаць па залатой кароне а людзі разгубленыя ўглядаюцца ў мае вушы а мне ў адчаі здаецца што яны ўглядаюцца ў мае рогі і тады ўсе мае душэўныя болькі як бяздомныя чорныя галубы каля цёплага коміна туляцца да адзінага чалавека які любіць мяне – вужаку з залатой каронай.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|