 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не хавай не хавай ня жахайся за сьпіною крылаў прывыкай прывыкай да ўродства мая ўродачка а ідзі ў луг луг луг там зялёныя астравы астравы астравы белыя журавы журавы журавы а ідзі ў поле поле поле там чорныя груганы груганы груганы а ўсё лепей яны не задзяўбуць не абплююць не абалгуць ідзі ідзі ідзі а навучаць лётаць лётаць лётаць ідзі ідзі ідзі а людзей пабачыш зь нябёсаў нябёсаў нябёсаў а скубанеш пёрачка не баліць баліць баліць а кінеш ім залаценькае ценькае ценькае а залюбуюцца табою замілуюцца а паўзьбягаюць на горкі горкі горкі а паўзьлазяць на стрэхі стрэхі стрэхі а з горак пакоцяцца пакоцяцца галоўка закружыцца а са стрэхаў скокнуць скокнуць ножкі вывіхнуць а ты паплач паплач паплач над бяскрыдлымі а ты прысядзь прысядзь прысядзь не на іх двары а ты прысядзь прысядзь прысядзь на зялёныя астравы там з вачэй сьлёзы выцеруць з сэрца стрэмкі выцягнуць белыя журавы журавы журавы.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|