 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Няцямным немаўлём я пяты памачыла упершыню ў кіпень ракі майго жыцьця. I вось – другі ўжо бераг шэры неўпрыцям расьце перад вачмі... Ён – прыме на спачынак. А я б – яшчэ плыла, няхай між берагамі каменьне і віры, і дна глыбінны жвір... Ці раз параненая імі да крыві, не паддалася ўсе ж, ня пала я ў змаганьні. Рака, рака жыцьця! У градаў гнеўнай пене, у зернятах пяску на плёсах залатых, бурлі ж павек між берагамі ты і ў грудзі – ўжо ня мне – а зьмене бі па зьмене!
1971, Рочэстэр.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|