РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Крыж
Як вокам скінуць –
сьцяг пушчаў сініх...
За пушчай далеч, яшчэ сіней...
А тут, на ўзвышшы, стаіць над намі
наш Крыж прыгожы, маўляў у сьне...
Шмат чулі сьвету крыжы маленьняў,
шмат просьбаў, выкліканых бядой.
Прыйшлі й мы ў прошчу сагнуць калені,
сьвяціць ня нечы ўжо крыж, а свой.
 
«Зрабі свабоднай, зрабі шчасьлівай
краіну нашу», – маліўся хор,
і ўторыў натаўп, і сьпелай нівай
хіліўся, ветру наперакор.
 
А вецер дужаў, кудысь аблокі
зусім па-восеньску ўжо плылі.
Маўчала прошча, унізе ж далёка
сінелі зарасьнікі й палі.
 
«Магутны Божа», – бяз слоў прасілі
мы ўсе, а, рукі узьняўшы ў выш,
стаяў нязрушна на ўзгорка схіле
ён, гэткі родны ўжо сэрцу крыж.
 
Тут – дождж імгненна каменьне спляміў,
рассыпаў кроплі ў траве, ў лісьці...
Няйнакш –
                          і Нехта дзесь там, над намі,
наш Крыж вадою сьвятой хрысьціў.
 
1988
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.