 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сьветлае памяці Б. Вержбаловіч
|
Сьмерць ня гасіць сьвятла, яна толькі
гасіць лямпу, бо прыйшло сьвітаньне.
|
Р. Тагор
|
Мы знаем – час плыве, па кроплі кропля, ў змрок. У кволай чары рук яго не утрымаеш. Налета – ў цішыні прысадаў і муроў ён расьцьвіце мо зноў, але ўжо іншым маем... Дык так сплялося, што – ці хочацца, ці не – ісьці кудысь Туды нам з часам па дарозе. Вось мы й брыдзём сабе, а ў плаўкім тумане абапал – то цьвітуць, то адцьвітаюць лозы. Парыпвае, хрумсьціць падмоклы, востры жвір, сабакам верным сьцень туляецца пры боку. I добра... Толькі менш тых зораў у крыві і зораў уваччу із кожным новым крокам... «Memento mori», – гуў калісь, загнаны ў кут жудою небыцьця, наш сьвет па цёмных норах. Яшчэ й цяпер парой на зблытаным утку бярэ ён зноў снаваць сваё «Мэмэнто моры». Ды іншыя мы ўжо... У вецер із зарой імкнёмся мы зь вясной зялёнаю у згодзе, бо ведаем, што хоць калісьці і памром – «Жыцьцё – нішто, як сьмерць, а сьмерць – жыцьцё!» I годзе.
1943–1996
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|