 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ранак сьпявае над Менскам, Таньчыць на вуліцах квецень, Горадам коціцца вестка – Элвіс ідзе па праспекце. Не па ТВ, не ў газеце – Баба адна расказала: Элвіс ідзе па праспекце – Проста, куды ні папала. Песьня ліецца праз вокны, Тэксты кладуцца на вецер, Элвіс сьмяецца ў натоўпе, Элвіс ідзе па праспекце. Маці ўсьміхаецца дзецям, Муж усьміхаецца жонцы, Элвіс ідзе па праспекце І ўсьміхаецца сонцу. Хто павядзе мільёны? Хто вынаходзіў тэтрыс? Хто ганаровы донар? Хто разьлівае “Бэйліз”? Хто разгружаў вагоны? Хто падымае ветразь? Дзеці, скажыце, хто ён? - Элвіс! Вядома, Элвіс.
7/8.1.2010.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|