 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сьцяліўся туман па зямлі, Ясьнелі пад сьнегам рабіны, Я выйшаў на прызьбе паліць І вечар на плечы накінуў. Зьвінела на дрэвах гальлё І хутаўся сад заінелы, А вецер прыносіў з палёў Арганаў забытыя сьпевы, Кружыў, перасыпваў сьняжком... Тым часам між дрэваў у садзе Маленькі анёлак цішком Да неба драбіны прыладзіў. Ужо вечарэла. На сьнег Клаліся няроўныя цені. Я сплюнуў цыгарку і зьбег У вечным сваім задуменьні. Разьліўся па лесе спакой, Завеі над полем застылі, Аўтобус дарогай гразкой Сьпяшаўся зь Вялейкі на Ільлю... Анёлак, пачуўшы пару, Намацаў чагосьці пад лаўкай, Драбінамі ўзьбіўся ўгару І радасна чыркнуў запалкай.
2/3.1.2010.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|