РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Рудак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Горад, што ніколі не засьне
Горад успамінам не кране,
Сонца скоціцца па эстакадах
Гэтаю вясною на Каляды
Лепшым цудам будзе першы сьнег.
 
Дом за домам гіне на вайне.
Нахер тая спадчына старая –
Двор за барам ціха памірае,
Час назад ніхто не павярне.
 
Поўзаем па пыльным дыване
Паміж вёсак, паркаў і палацаў,
Нам ужо няма куды вяртацца –
Пасьля працы сьпім сабе на дне.
 
Год за годам у бясконцасьць мкне,
Сьпёка, завіруха ці адліга –
Вечная бяссоньніца-няміга,
Горад, што ніколі не засьне.
 
2/3.12.2009.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.