 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Люблю чыгунку. Мазут на шпалах І водар смолаў, перон бетонны. На ўсіх кірунках па магістралях Сьпяваюць колы, лятуць вагоны. Ва ўсіх адцінкаў – свая аповесьць, Свае героі, бацькі і суддзі, Свая прыпынкаў і лёсаў повязь: Лібава – Ромны, Лябяжы – Рудзенск... Пакіньце іншым свае трамваі – А мне – далёка, а я – бясконца, Хай электрычка бяжыць па краі Жалезным цмокам насустрач сонцу. А толькі вечар запаліць зоры – Рванём на неба па шляху млечным, Пакуль нябёсныя кантралёры Ня ссадзяць на х.й нас на канечнай.
1/2.12.2009.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|