 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Валодзя Караткевіч на беразе Дняпра
|
Вецер хмары па небе ў сумёты зьбіраў, І яны застывалі ў маўклівым спакоі. Сумны хлопчык сядзеў на адхоне Дняпра, А краіна драмала ў сьнягах за ракою. “Бог пакінуў яе. Пэўна, зь дзесяць вякоў, Як забыўся аб нашай няшчаснай радзіме, Дзе ня тое што цмокаў – няма й ветракоў, Ані Донаў Кіхотаў, каб біліся зь імі. Ён пайшоў і пакінуў нас зь ёю саміх – Дык на чорта малітвы да гэткага Бога?” Раптам сьнег прыпыніўся і вецер заціх – Бог схіліўся і сумна глядзеў на малога. І пакуль феерверкі ляцелі ў гару І клалося ў снапы пад сярпамі калосьсе, Ён пайшоў – і адзін нарадзіў Беларусь, І для першага разу някепска ўдалося.
26/27.11.2009.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|