 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Могілкі Менску даўно абярнуліся скверамі, Зьніклі крыжы, надмагільлі зраўнялі будьдозеры. Толькі злавесна-трывожнымі плямамі шэрымі Даўняе места хаваецца ў спляжаным горадзе Там, дзе сабакі й каты беспрытульна бадзяюцца, Дзеці дурэюць пад сонцам на скошанай траўцы, Дзе патрулююць менты і зьбіраюцца п’яніцы, Дзе кожны вечар Дзяды і штораніцы Радаўніца.
17/18.8.2009.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|