РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Антон Рудак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Рудзенск
Сёньня й заўтра, блізка і далёка –
Усё зьлілося ў цемры летняй ночы.
Дзесьці чутны рохкат мотаблока,
Пад рукою – чорны кот вуркоча.
 
Над страхою – месячык рагаты
І сузор’яў цьмяныя абрысы.
Шашлыкі даедзены. Ля хаты
У мангале дагарае прысак.
 
Дзень прайшоў у клопатах і працы,
Засынае стомлены пасёлак.
Час адгулаў, водпускаў, вакацый,
Дзецям у кашмарах сьніцца школа.
 
А наперадзе яшчэ ўсё лета,
Дзесь далёка шумны, душны горад.
Кот сышоў. Пагасла цыгарэта.
Я сяджу і разглядаю зоры.
 
26/27.6.2009.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.