 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ідзе вясна... На белым полі ложыць плямы! Вада цурком цячэ з-пад сьнегу ў долы, ў ямы, Зьлятаюцца ды дзіка гракаюць вароны... Ідзе вясна... каб быццам сьвет збудзіці сонны. А будзе толькі з гэтага ўсяе карысьці, Што лес на час – каб скінуць посьле – ўзьдзене лісьце, Ды зацьвітуць і адцьвітуць адзін раз лішні У садзе маладжавым яблыні і вішні; Ўсё тую ж песьню адшчабеча салавейка, Малітву адгалосіць сонейку жалейка... Ах, пражывеш ты, чалавеча, не напрасьне – Яшчэ адна вясна ў душы навек загасьне.
1915
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2021. Беларусь, Менск.
|
|
|