 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пасьвячаю Ул. Станкевічанцы
Ці на небе не мільён зорак льсьніць! Кожна зорка дзесь кагось весяліць. Толькі ж мейсца там ня стала Для аднэй, што мне б міргала... Мусіць, трэба было! Ці то мала ўдоўж і ўшыр вырас сьвет? – Для ўсіх даў ён і прыпын, і прывет. А я век, як тое зданьне, Не знайшоў сабе прыстаньня... Мусіць, трэба было! Ці дарожак і на захад і ўсход Легла мала на зямлі з году ў год? Бо сьлед к шчасьцю на ўсім сьвеце Не судзіў мне Бог сустрэці... Мусіць, трэба было! Ці то вецер толькі ў волі жыве – Дзе захоча і ляціць, і плыве? Я ж куды ні пасуліўся, Ўсюды ў путах толькі віўся... Мусіць, трэба было! Ці зямелька не гадуе людзей, – Ці ў іх сэрца ястраб выпіў з грудзей? Бо дзе з сэрцам ні зьвяртаўся – Я на камень натыкаўся... Мусіць, трэба было! Ці дзявочы ручкі зьвялі ў бядзе? Ці ж нікога не галубяць нідзе? Каб я лёг і ў дамавіне – Воч ніхто мне не зачыне... Мусіць, трэба ўжо так!
[1915]
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2021. Беларусь, Менск.
|
|
|