РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Сыс
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пастушок
Хлопчык пасьвіць коз на касмадроме,
Быццам лес – высокая трава,
У траве той хлопчык – чыста гномік,
Дзьмухаўцом пакрыта галава.
 
Сьветлы мой, бялюткі ты мой хлопчык,
Не страсай дадолу дзьмухаўцоў,
Запарушыш сіненькія вочкі,
Хто ж загоніць козачак дамоў?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.