РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Сыс
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аднойчы паміж Бэрлінам і Варшаваю
Зямля – мудрая калосьсямі,
прыгожая кветкамі,
моцная дрэвамі – родная зямля.
 
Аднойчы паміж Бэрлінам і Варшаваю
я трывожна задумаўся:
а якая яна мною?
Яе поле я яшчэ не ральліў,
яе лугі я амаль не касіў,
і лес яе не ўзгадавалі безь мяне.
 
Было мне такое сьненьне:
дзьве маці дзялілі сьлёзы па сыну,
што на чужыне ў жаўнерах.
Дзьве маці ў аднаго сына...
I былі яны такія родныя –
мая маці Марыя
і мая маці Радзіма.
Сьлязінкі іх цёплыя
і песьні іх сумныя
мне птушкі прынесьлі ў дзюбах
аднойчы...
Аднойчы паміж Бэрлінам і Варшавай
я трывожна задумаўся...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.