РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Сыс
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гэты сьвет – для разьмену манэт:
Не адкрыўшы таемнасьці слова,
Кожны дзень памірае паэт,
Кожны дзень нараджаецца новы.
 
Вось і я эстафэту прыму –
Залатое пяро Агонь-птушкі,
Але што насьпяваю яму?
Я ж у песьні – ня пан, толькі служка.
 
Марна ўсё. Як калінавы цьвет
Зьнішчыць сьвет, і багоў, і сьмяротных,
Не пакінуўшы ў космасе сьлед
Ад мяне і зямелькі гаротнай.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.