РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Сыс
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сохне трысьнёг маёй памяці
Сохне трысьнёг маёй памяці.
Быццам ня жыў, не кахаў.
Быццам ня зоркі пад раніцу –
Я у мінулым зьнікаў.
 
Кожны свой дзень назязюлены
Бачу наперад, але
Памяць пабіў нехта кулямі,
Памяці мне не стае.
 
Не.
 
Не баліць майму целу,
Сэрцу найболей баліць –
Быццам штодзень пад прыцэлам,
Прыкрай няпомнасьцю жыць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.