 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Цісьне грудзі мне скруха-навала, Цісьне, душыць і ўдзень і ўначы. Дзе-ж ты, доля мая, запрапала? Мо' прыстала ў палёх, ідучы? Зь ціхім плачам гамоняць у гаю Кроны сумныя белых бяроз. Хоць я песьню калі й засьпяваю, Зрок туманіцца вільгацьцю сьлёз. Хай сумуюць бярозы у гаю!.. Па шляхох Беларусі пайду: Або долю сваю напаткаю, Або крыж пад бярозай знайду. Я іду, а над роднай краінай Цёмнай хмарай ляцяць крумкачы, Не даюць мне прасьветлай хвіліны І спакою ні ўдзень, ні ў начы. Я іду, а прысады шапочуць Мне ціхутка і ўдзень і ўначы, Нібы гольлем сказаць яны хочуць: “Долю знойдзеш, зь людзьмі ідучы!”
2.X.1941 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|