РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Сыс
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Трыпціх утульнага вогнішча
1. Самотны


У агню – чалавека прысмак.
Здрадай і вернасьцю вечны.
Нікчэмны гарачы прысак.
А мне – гэта Шлях Млечны.
 
Прастуджаная ваўчыца
І тая агні цікуе.
З агнём да расы прамаўчыце,
Зязюля пакуль закукуе.
 
Пра долю раскажуць рысы,
Калі прыпаліш ад сьвечак.
Зыбаты гарачы прысак.
А мне – гэта Шлях Чалавечы.
 
Засьцігну агонь аднойчы.
Ці знойдуць мне мейсца людзі?..
 
Цямнюткай і вогкай ноччу
Ваўчыца цяжарная блудзіць.
 
2. I высеклі вінаграднікі

 
I вы клалі душы
секлі вогнішчы грэлі
вінаграднікі, сярод поля, безаглядныя.
 
Вы не прыйдзеце сюды болей.
 
Падаў сьнег,
як падлёткі з гнёздаў.
На грудах згарэў вінаградар.
Дымам горкім апошні роздум:
саджанцы пад градам.
 
3. Асацыяцыя з начнымі матылькамі

 
На дне сьвечкі, на зыходзе ночы,
Зь веямі абпаленымі вочы.
Чалавек быў дзіўны і бяссонны:
Не падносьце сьвечак да іконы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.