РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
За дахамі места памеркла нябёс пазалота;
Паветра напоена ціха гусьцеючым мрокам;
Ўжо відна, як іскры зьлятаюць с трамвайнага дрота,
Як зоркі гараць і зрываюцца ў небе далёкам.
 
Музыкі стагнаньне ліецца па вулках з бульвара,
Гараць і агнём машкару к сабе вабяць ліхтарні;
Ўкруг тоўстага шкла яна ўецца, як лёгкая хмара,
А к сьветлу прабіцца ня можа... і томіцца марна.
 
І ўспомніў я час: срэдзь асеньняй нахмуранай ночы
Музыка зайграла, агні ў вышыне запалалі,
І дыхалі грудзі шырока, сьвяціліся вочы...
Мы к сьветлу ўзьляцелі... і шкло ўкруг яго напаткалі.
 
[1911]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.