 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зноў піла пад пахаю ў чахле, Бы ў футляры скрыпка. Пэўна, самі Не згадаюць, хто іх на сяле Ахрысьціў вясёла скрыпачамі. Так і засталіся скрыпачы У вясны ды ў лета прымакамі I ня маюць часу адпачыць: Ходзяць, граюць вострымі смыкамі. А смыкі ўвап’юцца ў круглякі – Ніякой ня трэба каніфолі, – Добра ўсмоляць крохкія сукі, У сярдзітай елкі іх даволі. Закурыцца – жах зірнуць ажно – Белай завірухай пілавіньне. Скрыпачы любое бервяно Абкантуюць, перапалавіняць. I шчырэе з раньня да цямна Дружная скрыпачая капэла. Пахне баравінаю сасна, П’яная асіна – лісьцем прэлым. Выразай цымбалы з той сасны – Бор застогне, ледзь кручкамі ўдарыш. З дубу зробіш кадзі – як званы, Загудуць працяжна на базары. А зь бярозы выгнеш палазы – Запяюць на стылым сьнезе сані. Не дагоняць санак маразы, Вецер, захлынуўшыся, адстане. Будзе новы дом стаяць вякі I зьвінець над зацішшу аселіц Зь лёгкае скрыпачае рукі Пад смыкамі ветру і мяцеліц.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|