 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Што ты, нямілая, лютая зімка, Ў сковах трымаеш зямлю?! Ці табе поўначы цёмнае, дзікае Вольны прастор стаў ня люб? Што ты халоднаю жудасьцю вееш, Сьнегам заносіш палі, Смуткам з жахлівасьцю сееш Ўсюды на роднай зямлі? Згінь, прападзі! Хай на доўгія векі Пахне вясновай парой, Шчасьцем і доляю для чалавека, Краснаю ружай-зарой. Хай маё сэрца ад холаду лютага Не супыняе біцьцё; Хай у Радзіме, ад путаў раскутае, Б’ецца струменем жыцьцё. Згінь, прападзі! Дай убачыць у росквіце Мне дарагую краіну маю. Променям сонца над роднаю постацяй Песьню хвалы я сьпяю. Дай мне убачыць над роднай зямліцаю Працы свабоднае плён, Дай мне пачуць, як ліецца крыніцаю Ворагу вечны праклён!
25.XII.1941 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|