 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Касяк гусей над борам парадзеў. Сумуе бор пад крак сыты качыны. У рыжай верасовай барадзе Прабілася сівінка павуціны. Ураньні сонца выліла агонь На хіб шчаціны хісткага аеру. Схавалі хвалі хліпкія яго – Ён іклы зноў зялёныя ашчэрыў. Раве сярдзіты вецер, як бугай. Дзень добры, восень шчодрая, пазная, Калі здалёк і лес, і бор, і гай, I быльняжынку кожную пазнаеш. З сабою чарнавокую бяры I можаш сьмела зь ёй у восень крочыць. Табе асьветляць шлях праз гушчары Калёны клён I ясень ясны ўночы. Зірні ў надлужжа – у вачох ураз Забарабаніць ад рабой рабіны. Нагні – цягуча гнецца вязкі вяз I крышыцца крушаная крушына. Ды раптам сакавіта храпне граб – Успыхнуць росаў зыркія вясёлкі. Дрыжыць чарот – на досьвітку празяб. А на губах гарчыць ад ёлкай ёлкі. Ты вызначаеш памаладзі лёс, Пазная восень – Наталеньне смагі. Кіруеш умалоту хмарны воз, Пара спакойнай сталасьці й развагі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|