РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Паштоўка да маці
Пісала: агуркам гарэць пара,
Ды ў чэрвеня з дажджамі непаладкі...
А тут дажджы штодзень на ўсіх парах
Шчырэюць так, хоць не вылазь з палаткі.
 
I я ў дазоры ўчора да зары
Стаяў і мок у дождж руплівы самы,
Каб ён да нас сьпяшаўся, ўгаварыў,
Каб твой гарод паліў, як трэба, мама;
 
Дождж кляўся кожнай кропляю сваёй,
Што выканае ўсё абавязкова, –
Палье гарод удосыць сёньня твой.
Ты напішы мне,
Ці стрымаў ён слова?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.