РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Раніца
Бадзёрая, ружовашчокая,
Пупышкай лускае тугою,
Дасьвецьцем з салаўямі шчоўкае
I не вітаецца з тугою.
 
Цяжкімі кірзавымі ботамі
Ступае па жвіры падмоклым,
Густую фарбу, вапну боўтае,
Спрабуе пэндзаль,
                                          косіць вокам.
 
На тонях паплаўкі пагойдвае.
На стромкіх кроквах лапіць латы.
Ў жалезных тачках злой пагодаю
Агонь разводзіць языкаты.
 
Кідае, зграбная і хуткая,
Смаляк з застылаю жывіцай.
Азяблая, ў далоні хукае,
Б’е рукавіцай рукавіцу.
 
Сьпіну тугімі муліць ранцамі.
I разам зь песьняю паходнай
У доўгі шлях выходзіць раніца,
На твары –
                        зморшчынкі ніводнай.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.