РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Хоць як ні жыві ты:
Пануй, ці мадзей, —
Спагады ня знойдзеш
Ніколі ў людзей.
 
Ці ён — твой знаёмы,
Калега, сваяк, —
Бліжэй яму к целу
Сарочка свая.
 
Ці восень, ці лета,
Вясна, ці зіма,
Знаёмых ёсьць процьма,
А сябра няма.
 
Жыві-ж, пакуль долю
Па кропцы зьбярэш,
Або, як сабака,
Пад плотам памрэш.
 
24.IV.1942 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.