РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнага ганку
І выдувае з мыла пузыры.
Вясёлкаю гараць яны ў зіяньні ранку,
Ўзьлятаючы ў паветра да гары.
 
І, заварожаны шматфарбнаю красою,
Са спрытнасьцю і хцівасьцю ката
Хапае хлопчык іх няжорсткаю рукою,
А застаецца ў ёй – адна слата.
 
[1912]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.