 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ваду пры сабе трымаюць Аблокі – карніз Зямлі. Па кроплях жывых кідаюць, Каб мы на Зямлі былі. Натхненьне даюць паэтам, Якія ствараюць сьвет... Засну. Ты накрыеш пледам Не створаны мной санет. І сьнег перастане сыпаць, Надыдзе бязьсьнежны дзень. Паклічаш мяне, каб зьнікнуць У лівень, нібыта ў цень.
|
|
|
|
2009–2018. Беларусь, Менск.
|
|
|