 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мне народ падарыў сваё сэрца. Ў гэтым сэрцы надзеі жывуць; Яны сьцелюцца гожым каберцам, Хоць вакола – вайны каламуць. Хоць вакола – глыбокія раны Болем ціснуць Радзіму маю, – Веру: край, ад вякоў рабаваны, Знайдзе некалі долю сваю. І тады, упрыгожаны ў краскі, Зазіхціць ясным сонейкам дзень, Прынясе санцавейныя ласкі Шчасьця новага сьвежы струмень. А цяпер, хоць крывавяцца раны, І шчыміць несуцерпная боль, – Я вітаю народжаны ранак, Што прагоніць асеньнюю золь.
11.IV.1943 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|