 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
А на паперы больш ніхто ня піша. Яе з часоў мінулых не прывозяць. Апошні ліст – забытая афіша – Сваё жыцьцё шукае, не знаходзіць. Імчацца зоркалёты. І бяздумна Афішу вецер зрэдку пацалуе. Ёй на планеце бездухоўнай сумна. Планета не кахае, а ваюе.
|
|
|
|
2009–2018. Беларусь, Менск.
|
|
|